
Жыве і крочыць па нашай Краснапольскай зямлі слова Аляксея Пысіна, выдатнага паэта, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР імя Я. Купалы.
Як сказаў В. Ракаў:
“Яно хвалюе, яно свеціць. Яно на вуснах нашчадкаў”.
Яно збірае сяброў і прыхількаў пысінскага слова на музейныя заняткі і выставы. нашым музее працягвае работу выстава "Аляксею Пысіну, воіну,паэту - прысвячаецца". На выставе нашы наведвальнікі знаёмяцця з жыццём і творчасцю Аляксея Пысіна, даведваюцца пра факты яго асабістай біяграфіі. Паэта заўсёды прываблiвала сузор’е трох весак на Краснапольшчыне: Высокага Борка, Мануйлаў, Гарадзецкай. Высокi Борак - родная веска паэта, суседнiя Мануйлы - веска мацi, Хрысцiна Рыгораўна, там яе сасна i яе магiла, Гарадзецкая – жончына, Еўдакіі Сямёнаўны.На выставе прадстаўлены матэрыялы , якія распавядаюць пра дзяцінства, школьныя гады А.Пысіна, вясковыя пейзажы, працавітых і добрых аднавяскоўцаў,расказваецца пра самых блізкіх і родных людзей паэт, яго бацьку Васiля Пятровiча (1897-1983), мацi Хрысцiну Рыгораўну(1899-1960) , жонку Еўдакія Сямёнаўнау, дзяцей, унукаў, праўнукаў, пра тое , як моцна ўрос яго жыццёвы якар у старожытные курганы Прыдняпроўя.